Парашэнка назваў умову адмены ваеннага становішча ва Украіне


Калі Расея не прыме рашэнне атакаваць, то ваеннае становішча ва Украіне будзе адмененае пасля 26 снежня. Пра гэта прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка паведаміў падчас прэс-канферэнцыі ў Кіеве 16 снежня.

«Калі не адбудзецца поўнамаштабнага ўварвання войскаў Расейскай Федэрацыі на тэрыторыю Украіны, за межамі лініі судакранання [на Данбасе. – Заўв. Belsat.eu], ваеннае становішча не будзе працягнутае, і пачнецца падрыхтоўка да выбараў прэзідэнта», – сказаў Парашэнка.

Прэзідэнцкія выбары ва Украіне адбудуцца 31 сакавіка 2019 года.

Кіраўнік Украіны таксама заявіў, што з моманту ўвядзення ваеннага становішча Расея адвяла менш за 10 % тых войскаў, якія раней былі сканцэнтраваныя каля мяжы Украіны.

Парашэнка падкрэсліў, што першапачаткова планавалася ўвесці ваеннае становішча на 60 дзён, бо былі планы арміі аб разгортванні новых вайсковых частак. Пазней было прынятае рашэнне аб перадыслакацыі войскаў, што дазволіла зменшыць тэрмін.

ВІДЭА
Парашэнка падпісаў указ аб увядзенні ваеннага становішча. Хроніка падзеяў
2018.11.26 08:56

ЮВ, belsat.eu, паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў