Паранены баец з атраду «Пагоня»


Добраахвотнік з пазыўным Кім атрымаў асколачнае раненне падчас баявога задання ў Данецкай вобласці.

«Больш інфармацыі на гэты конт мы паведамім вам у бліжэйшыя дні. …Жыве Беларусь! Слава Украіне!», паведамляе суполка атраду «УКантакце».

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Атрад «Пагоня» быў створаны ў ліпені 2014 г. Атрад сфармаваны з грамадзянаў Беларусі, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку і ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны ў шэрагах украінскіх добраахвотных батальёнаў.

Пад пастом аб раненні байца з «Пагоні», адміністратары суполкі змясцілі песню «Слава героям!» гурта «Край».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў