Парадам 3 ліпеня ў Менску пройдуць 4000 вайскоўцаў


У вайсковым парадзе з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасці Беларусі 3 ліпеня ў Менску возьмуць удзел прыблізна 4000 вайскоўцаў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Удзельнічаць у парадзе будуць выхаванцы кадэцкіх вучэльняў і спецыялізаваных ліцэяў, курсанты ваенных вну і кафедраў, вайсковаслужбоўцы гвардзейскіх механізаваных, дэсантна-штурмавых і паветрана-дэсантных брыгадаў, а таксама брыгады спецыяльнага прызначэння. Урачыстым маршам пройдуць памежнікі, міліцыянты, ратаўнікі, вайсковаслужбоўцы тэрытарыяльнай абароны.

Hавiны
Першая рэпетыцыя параду ў Менску: тэхніка прайшла па ўскрайку гораду
2019.05.23 23:55

На парадзе будуць прадстаўлены асноўныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі Беларусі, у тым ліку авіяцыйнай.

Пасля пляц-канцэрту роты ганаровай варты і выступу зводнага ваеннага аркестра Узброеных Сілаў адбудзецца святочны салют.

Пачнецца парад 3 ліпеня а 21:00. Генеральную трэніроўку плануецца правесці 1 ліпеня на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў