Першая рэпетыцыя параду ў Менску: тэхніка прайшла па ўскрайку гораду


23 траўня дарогі, якія вядуць да вайсковага аэрадрому «Ліпкі» часова перакрывалі, пра гэта паведамілі ў ГУ «Сталічны транспарт і сувязь».

Праход тэхнікі заняў 30 хвілін. Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu

У чацвер ў Менску адбылася першая рэпетыцыя параду, які пройдзе традыцыйна 3 ліпеня. Пра тое, што часова будзе абмежаваны рух транспарту, загадзя паведамлялі ў ГУ «Сталічны транспарт і сувязь».

Маршрут прайшоў па вуліцах Заснавальнікаў, Старынаўская, Францыска Скарыны, МКАД і па аўтадарозе Н-9037. Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu

Гэтак, часова перакрываліся наступныя вуліцы: Заснавальнікаў, Старынаўская, Францыска Скарыны, МКАД і аўтадарога Н-9037, пісала агенцтва «Менск-Навіны».

Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu

Рэпетыцыі ў гэтым годзе праходзяць на аэрадроме «Ліпкі». У мінулыя гады тэхніка ішла праз цэнтр гораду, з-за чаго адбываліся вялізныя коркі.

Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu

Дарэчы, будучыя рэпетыцыі парадаў адбудуцца 28 траўня, 4 і 11 чэрвеня а 4.50 раніцы, а таксама 30 траўня і 6, 13 чэрвеня а 19.50.

Хлопчык назірае за вайсковай тэхнікай. Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu

АЯ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары