На прадстаўніка Фонду барацьбы з карупцыяй Леаніда Волкава, які адбывае адміністрацыйны арышт, склалі пратакол паводле артыкулу аб непавазе да ўлады. Прычынай стаў пост у сацсетках пра судовае разбіральніцтва за графіці «Пуцін – казачны *******», паведамляе meduza.io.
Волкаў у сацсетках выклаў аўдыязапіс пасяджэння суда, на якім жыхара Наўгародскай вобласці Юрыя Картыжава аштрафавалі за публікацыю ў сацсетках выявы «Пуцін – казачны *******». Гэта быў першы штраф за непавагу да ўлады, пра які стала шырока вядома.
СК belsat.eu