«Пуцін ***** рэальны, а не казачны». Актывіста будуць судзіць за статус «УКантакце»


Жыхар Валагодскай вобласці Юрый Шадрын можа стацца трэцім расейцам, пакараным за «абразу ўлады» ў інтэрнэце.

Актывіст напісаў статус «Путин *****ёб реальный, а не сказочный» 3 траўня, пасля чаго да яго прыехаў паліцэйскі чыноўнік з вобласці. Праваахоўнікі выклікалі яго для дачы тлумачэнняў і склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні.

«Мне далі азнаёміцца ​​з матэрыяламі адміністратыўнай справы. Высветлілася, што ў якасці эксперта яны прыцягнулі настаўніцу расейскай мовы з мясцовай школы. Яна знайшла ў надпісе абразу ўлады ў асобе прэзідэнта. Хацелася б нагадаць і ёй, і прадстаўнікам праваахоўных органаў, што ў Расеі жывуць некалькі тысячаў чалавек з прозвішчам Пуцін», – напісаў актывіст з вёскі Верхаваж’е ў сябе на старонцы.

Фото+Видео
«Путина надо выбрать» и «Путин – вор»: флешмоб и челлендж российских детей
2018.11.14 19:22

Шадрын дадае: гэта прыватныя здагадкі, якія не маюць юрыдычнай падставы. Калі б нават гаворка ішла пра кіраўніка Расеі, што немагчыма даказаць, абраза ўлады тут не да месца, упэўнены актывіст.

«Гэта абраза фізічнай асобы, і зусім іншы артыкул. Да таго ж у гэтым выпадку асоба, якую абразілі, мае звярнуцца з заявай у паліцыю».

Юрый Шадрын у размове з belsat.eu адзначыў, што ўвага да яго можа быць звязаная з нядаўнім канфліктам з рэдактарам мясцовага выдання.

«Прысталі да мяне, мабыць, праз леташні мітынг супраць пенсійнай рэформы, які я зарганізаваў, і праз канфлікт з галоўным рэдактарам мясцовай газеты, якая апублікавала ананімны паклёпніцкі артыкул пра маю акцыю. Калі суд, пакуль невядома, чакаю позву. На суд пайду. Штраф буду абскарджваць, дайду да ЕСПЧ, калі спатрэбіцца», – распавёў мужчына.

Не першы, не апошні?

Першы, хто адказаў за «грубае слоўца» ў бок уладаў, – жыхар Наўгародскай вобласці Юрый Картыжаў. За выказванне ў адрас Пуціна мясцовы суд аштрафаваў яго на RUB 30 тыс. (прыблізна $ 463).

Днямі за фота графіці з Пуціным штраф RUR 30 тыс. (Br 960) атрымаў жыхар Яраслаўлю.

Новости
Балконная война за баннер с надписью «ПУТИН – ВОР»
2019.04.10 19:44

Новы закон Пуціна пачаў дзеяць напрыканцы сакавіка. Паводле яго грамадзянам Расеі трэба будзе плаціць за відавочную непавагу і абразу чыноўніка або дэпутата да RUB 300 тыс. (прыблізна $ 4632). За сістэматычнае парушэнне можна будзе трапіць у камеру на 15 содняў.

Лукашэнка да таго яшчэ не дадумаўся

У беларускім Крымінальным кодэксе няма адказнасці за непавагу да ўлады, але ёсць іншыя падобныя артыкулы.

– «Абраза службовай асобы пры выкананні» (23.5 КаАП), найчасцей яе выкарыстоўваюць міліцыянты.

– «Паклёп на прэзідэнта» (арт.367 КК) прадугледжвае пакаранне ад штрафу, папраўчых працаў на тэрмін да 2 гадоў да абмежавання або пазбаўленнем волі да 5 гадоў.

– «Абраза прэзідэнта» (арт. 368 КК), максімальная санкцыя – 3 гады турмы.

– «Абраза прадстаўніка ўлады» (ад штрафу да абмежавання волі на 3 гады).

Каго і за што раней вінавацілі ў «абразе прэзідэнта»?

ДР belsat.eu

Стужка навінаў