Гарачы каментар Блогер Спірын: У наступным фільме я пакажу праваахоўнікаў, якія здымаюцца з голымі жанчынамі


Што такое абраза Лукашэнкі? Сёння ў Ленінскі РАУС Менску выклікалі блогера Паўла Спірына ў сувязі з яго фільмам «Айчым», у якім Спірын распавядае пра «Лукашэнку, які з народнага «Бацькі» ператварыўся ў злога «Айчыма».

Сёння Павел Спірын быў у міліцыі.

«Я размаўляў з 5 супрацоўнікамі МУС, большасці афіцэраў фільм спадабаўся. Мяне ніхто не зневажаў, не прыніжаў маю годнасць. Наадварот размаўлялі карэктна і паважліва».

Павел распавядае, што быў у міліцыі ў якасці заяўніка, і дадае, што ў будучым можа быць падсудным.

«Мяне не звязвалі са Сцяпанам Святловым і пра яго не пыталі. Пыталі ці зрабіў я фільм за мяжою ці ў Беларусі».

Павел дадае, што робіць фільмы, бо хоча паказаць Лукашэнку такім, якім ён ёсць. І распавядае, пра што будзе наступны фільм.

«Лукашэнка брыдкі для большасці грамадзянаў Беларусі. Кажу, як ёсць. Не хаваў гэтага ў міліцыі і не буду перад вамі крывіць душою. Я адказваю за свой фільм. Я рыхтую новы фільм. Ён будзе прысвечаны міністру Шуневічу. Працоўная назва пакуль што «Жужа». Гэта назва нетрадыцыйных людзей, якім я лічу Ігара Шуневіча. Захаваю пакуль інтрыгу перад супрацоўнікамі, якія цяпер працуюць у органах унутраных справаў, дзе яны здымаюцца з голымі жанчынамі. Таму генералы і палкоўнікі рыхтуйцеся, у мяне ёсць выдатныя кадры. Я пастараюся цягам двух месяцаў яго зрабіць. На жаль, у мяне абмежаваны рэсурс».

Больш пра тое, што магло абразіць у фільме Паўла Спірына, глядзіце ў відэа.

 

Глядзі таксама
Каментары