Папа Рымскі заклікаў да дыялогу ў Беларусі


Папа Рымскі за мір у Беларусі. Фота vaticannews.va

16 жніўня падчас сваёй традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» Пантыфік скіраваў адмысловы зварот, звязаны з сітуацыяй у Беларусі. Пра гэта паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News.

«Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасля выбараў у гэтай краіне. Заклікаю да дыялогу, спынення гвалту, паважання справядлівасці і права. Давяраю ўсіх беларусаў апецы Багародзіцы, Каралевы супакою», – сказаў Францішак.

Hавiны
Кіраўнік каталіцкай царквы ў Беларусі заклікае ўлады пачаць дыялог з грамадствам
2020.08.15 11:29

Кіраўнік каталіцкай царквы ў Беларусі 15 жніўня заклікаў выступіў з афіцыйным зваротам да Аляксандра Лукашэнкі і да ўсіх, хто выконвае ўладу на розных узроўнях.

У адкрытым лісце Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў важнасць міру ў Беларусі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў