Папа Рымскі выказаўся наконт вайны на Данбасе


Папа Рымскі Францішак на наступны дзень пасля сустрэчы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным прыняў у Ватыкане ўкраінскіх епіскапаў і асудзіў вайну на Данбасе. Пра гэта паведамляе DW.

Папа сказаў, што на Данбасе вядзецца гібрыдная вайна, адзначаная адбіткам прапагандысцкай хлусні і маніпуляцыяў, і суправаджаецца спробамі «ўцягнуць у справу і рэлігійны аспект». Пры гэтым пантыфік не згадаў Расею.

На сустрэчы з Пуціным 4 ліпеня Папа Рымскі таксама закрануў пытанне вайны на ўсходзе Украіны. Аднак у афіцыйным камюніке па выніках сустрэчы наконт гэтага не было прыведзена ніякіх падрабязнасцяў.

Францыск заклікаў каталіцкую царкву ва Украіне да адзінства і пільнасці. Ён заклікаў украінскіх епіскапаў не ўключацца ў барацьбу за царкоўныя, нацыяналістычныя ці палітычныя інтарэсы.

Сустрэча пантыфіка з кіраўніцтвам Украінскай грэка-каталіцкай царквы была запланавана ўжо даўно і працягнецца ў 6 ліпеня.

Hавiны
Пуцін: Нельга ўвесь час патрабаваць ад Расеі выканання менскіх пагадненняў
2019.07.05 09:48

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў