Папа Францішак абняўся з вернікамі – а цяпер кашляе


Папа Францішак прымае ўдзел у пакаянным шэсці ў папяльцовую сераду ў Рыме 26 лютага 2020 года. Remo Casilli / Reuters / Forum

Пасля абдымкаў з вернікамі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане у папяльцовую сераду пантыфік пачаў кашляць і выціраць нос хусткаю, звяртае ўвагу «New York Post».

27 лютага Папа Францішак адмяніў запланаваную імшу ў сувязі з «нязначнаю нязручнасцю», піша выданне.

26 лютага, у першы дзень посту ў каталікоў, Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане выказаў сваё падтрыманне хворым на коронавірус.

«Я хачу выказаць сваю блізкасць з тымі людзьмі, якія захварэлі на каронавірус, а таксама з тымі медычнымі працаўнікамі, якія даглядаюць іх», – цытуе Папу «Vatican News».

Пасля імшы Папа абдымаў і цалаваў у лоб вернікаў, якія сабраліся перад базілікай Святога Пятра, падае партал «Na Temat».

У той жа дзень было заўважана, што Папа не можа ўстрымацца ад кашлю і чхання.

  • У Італіі пацверджаныя 400 выпадкаў захворвання на каронавіруса, 12 чалавек ужо памерлі. Большасць выпадкаў зарэгістравана на поўначы Італіі. У Рыме вірус знайшлі ў трох асобаў, кожны з іх ужо паправіўся.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў