Памёр расейскі актор і тэатральны рэжысёр Алег Табакоў


У Маскве памёр народны артыст СССР, мастацкі кіраўнік Маскоўскага мастацкага тэатру ім. Чэхава і «Табакеркі» Алег Табакоў.

Аб шпіталізацыі 82-гадовага Табакова стала вядома ў канцы лістапада. Пазней у СМІ з’яўлялася інфармацыя, што артыста падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, нягледзячы на ​​паляпшэнне стану на Новы год.

Табакоў нарадзіўся 17 жніўня 1935 года. Скончыў Школу-студыю МХАТ. У 1971-1976 адначасова з акторскай дзейнасцю ўзначальваў «Современник». З 2000 года Табакоў займаў пасаду мастацкага кіраўніка МХАТ імя А.П. Чэхава, а з 2004 года выконвае і абавязкі дырэктара тэатру.

Табакоў вядомы шматлікімі ролямі ў кіно («Вайна і мір», «17 імгненняў вясны», «Палёты ў сне і наяве», «Чалавек з бульвара Капуцынаў», «Сірата казанская» ды інш).

Ён таксама агучваў знакамітыя савецкія мультфільмы – напрыклад, яго голасам кажа Кот Матроскін у мульціку «Трое з Прастаквашына».

 

ІІ, belsat.eu, паводле РИА Новости

Стужка навінаў