Памёр пісьменнік і літаратуразнаўца Пятро Васючэнка


Празаік, драматург, літаратуразнаўца Пятро Васючэнка пайшоў з жыцця 25 жніўня 2019 года. Пра гэта паведаміла ягоная дачка Марыля.

Сёння, 25 жніўня 2019 года, заўчасна пайшоў з жыцця мой бацька, Васючэнка Пятро Васільевіч, празаік, драматург,…

Opublikowany przez Marylia Vasiuchenka Niedziela, 25 sierpnia 2019

Пятро Васючэнка нарадзіўся ў Полацку 15 лютага 1959 года. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ. Кандыдат філалагічных навук. У 1984–1997 працаваў малодшым, затым старшым навуковым працаўніком у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ. З 1997 – загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту. Сябра Рады ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

Аўтар літаратуразнаўчых манаграфіяў «Драматургія і час», «Драматургічная спадчына Янкі Купалы», «Пошукі страчанага дзяцінства», «Сучасная беларуская драматургія», «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм», «Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён» (разам з Баршчэўскім і Тычынам).

Аўтар кніг прозы прозы «Белы мурашнік», «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі», «Прыгоды аднаго губашлёпа», «Адлюстраванне першатвора», экалагічнай казкі «Каляровая затока», зборніка п’ес «Маленькі збраяносец», кнігі паэзіі «Піраміда Ліннея» і інш. Творы П. Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.

Пастаноўкі на яго творы рабіліся ў менскім Тэатры юнага гледача, маладзечанскім Тэатры лялек і іншых тэатрах Беларусі.

Пятро Васючэнка і казка

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары