Памёр Іосіф Кабзон


30 жніўня на 81 годзе жыцця памёр савецкі і расейскі спявак Іосіф Кабзон.

Пра гэта журналістам радыёстанцыі «Говорит Москва» паведамілі родныя спевака.

Іосіф Кабзон 13 гадоў змагаўся з ракам.

Незадоўга да смерці спевака падключылі да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх. Пазней Іосіф Кабзон упаў у кому.

Іосіф Кабзон нарадзіўся ў 1937 годзе (Украінская ССР). Выпусці ў некалькі дзясяткаў альбомаў. Лаўрэат шматлікіх прэміяў. У 2016 годзе Кабзон атрымаў званне Героя Працы РФ. У 2015 годзе стаў Героем Данецкай Народнай Рэспублікі. Быў дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расеі.

Падтрымліваў анексію Крыму і называў новае кіраўніцтва Украіны «фашысцкім рэжымам».

У2016 годзе прысвяціў песню «Мы из бессмертья» Матароле (ваяваў на баку ДНР).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў