Памёр беларускі мастак Сяргей Малішэўскі


Сяргей Малішэўскі.
Фота: facebook.com/sergey.malishevski

19 лютага не стала беларускага мастака Сяргея Малішэўскага. Пра гэта паведамляе ў Facebook ягоны сябар Юрый Халезін.

«Неверагодна круты мастак, чалавек натхняльнага пачуцця гумару, чалавек з вытанчаным густам ва ўсім, выдатны муж, бацька, дзядуля», – адзначыў Халезін.

Ушёл друг. Сергей Малишевский (Sergey Malishevski).Невероятно крутой художник, человек потрясающего чувства юмора,…

Opublikowany przez Юрий Халезин Środa, 19 lutego 2020

Сяргей Малішэўскі нарадзіўся ў Маскве ў 1956 годзе ў сям’і беларускага мастака Альгерда Малішэўскага. Скончыў Беларускую тэатральна-мастацкую акадэмію.

Яго выставы праходзілі ў ЗША, Італіі, Літве, Нідэрландах, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Швецыі, Эстоніі ды іншых краінах.

Адзін з твораў Сяргея Малішэўскага.
Фота: facebook.com/sergey.malishevski

МГ belsat.eu

Стужка навінаў