26 жніўня на 55-ым годзе жыцця памёр беларускі дызайнер і мастак Алег Усціновіч. Пра гэта паведамілі ў ягоным акаўнце ў «Facebook’у». Мастак быў неаднаразовым пераможцам і лаўрэатам міжнародных біенале графічнага дызайну і фестываляў рэкламы ў жанры плаката і фірмовага стылю.
Друзья, Олега Устиновича больше нет с нами…Прощание состоится 28.08.2019 в среду с 13:00 до 14:30 в «Доме Скорби…
Opublikowany przez Olega Ustinovicha Poniedziałek, 26 sierpnia 2019
Развітанне адбудзецца 28 жніўня з 13:00 да 15:00 у Менску ў «Доме Смутку Цырыманіял» па адрасе завулак Кабушкіна, 49. Пасля гэтага яго крэміруюць на Паўночных могілках.
Сваякі просяць не прыносіць вянкі, кошыкі і штучныя кветкі.
Алег Усціновіч у 1997-2005 гадах працаваў арт-дырэктарам сэрвісу «Белая Карона». Выкладаў на кафедры прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту імя Максіма Танка.
Пэўны час працаваў у Маскве ў галіне рэкламы і дызайну, з 2010 года – у Менску.
МГ belsat.eu