На 80-м годзе жыцця памёр празаік Леанід Дайнэка, паведамляе Саюз беларускіх пісьменнікаў.
Леанід Дайнэка вядомы як адзін з найлепшых беларускіх гістарычных пісьменнікаў. Ён аўтар раманаў «Меч князя Вячкі» пра барацьбу Полацку з немцамі ў Ніжнім Падзвінні, «След ваўкалака» пра полацкага князя Усяслава Брачыславіча, «Жалезныя жалуды» пра ранні этап станаўлення Вялікага Княства Літоўскага, «Назаві сына Канстанцінам» пра гістарычныя падзеі XV-XVI стагоддзяў у Рыме, ВКЛ і Канстанцінопалі.
З 1993 займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, заснаваў фірмы «Пасад» і «БелПі». Ягоная сямейная кампанія вырабляла гатункі настояў «Крамбамбуля».
Развітанне адбудзецца 25 жніўня ў рытуальнай залі СКБА на вуліцы Альшэўскага ў Менску.
ТУТ можна пачытаць ягоныя кнігі.
ЮВ belsat.eu