Памятыя машыны і паваленыя дрэвы. Наступствы моцнага ветру ў Магілёве


Увесь дзень 16 красавіка па Магілёве гуляў моцны вецер. Па прагнозу хуткасць ветру вагалася ад 3 да 14 м/с, а парывы дасягалі 24 м/с. Адным словам, не лепшы час, каб гуляць на свежым паветры.

Мікрараён Восьмы Цагляны

Увечары 16 красавіка жыхары Магілёву сталі дзяліцца наступствамі моцнага ветру ў сацыяльных сетках. Больш за ўсё не пашанцавала жыхарам мікрараёну Менжынка, там вецер паваліў бярозу на апору электраперадач, якая таксама не змагла ўстаяць. Кабелі абарваліся і дамы засталіся без электрычнасці. Пра гэта сведчаць фотаздымкі ў суполцы «Магілёў REAL».

Мікрараён Менжынка

У іншым раёне Магілёва, Юбілейным, моцны вецер паваліў дрэва. Моцныя пашкоджанні атрымаў прыпаркаваны аўтамабіль. Фотаздымкі з’явіліся ў суполцы «Магілёў LIVE».

Мікрараён Юбілейны

Жыхары мікрараёну Восьмы Цагляны таксама дасылаюць у магілёўскія паблікі фотаздымкі пашкоджанага аўтамабіля. Дрэва зачапіла капот.

Мікрараён Восьмы Цагляны
Мікрараён Юбілейны

Акрамя дрэваў моцны вецер у Магілёве раскідаў будаўнічыя матэрыялы, якія ляжалі на даху 5-павярховага дому.

Але ёсць і шчаслівыя прыклады: паваленая ветрам дрэва ўпала як раз паміж аўтамабіляў, проста цудам не прычыніўшы шкоды.

Пашанцавала

Вольга Васільева Belsat.eu

Стужка навінаў