Памочнік Лукашэнкі прапанаваў прызначаць кіраўнікоў ЖКГ праз конкурс


Памочнік кіраўніка краіны – галоўны інспектар па Менску Аляксандр Якабсан заявіў, што на кіроўныя пасады ў ЖКГ варта абвесціць конкурс.

Такую заяву чыноўнік зрабіў падчас нарады, прысвечанай праблемам ЖКГ Менску, але ідэю прапанаваў рэалізаваць па ўсёй Беларусі.

На нарадзе гаварылі пра факты безадказнасці і нядобрасумленнага выканання сваіх абавязкаў у сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

«У сістэме ЖКГ слабая кадравая палітыка. Падчас правядзення эксперыменту па рэфармаванні ЖКГ была выразна бачная непадрыхтаванасць да яе кадраў», – адзначыў Аляксандр Якабсан.

Глядзіце таксама >>> ЖКГ змушае Паўла Вінаградава бегаць ў прыбіральню на вуліцу

Таксама памочнік Лукашэнкі падкрэсліў, што на пасады кіроўных працаўнікоў ЖКГ трэба праз конкурсы абіраць лепшых – яны арганізуюць працу і наладзяць кантроль. І тады не будзе безадказнасці і непрафесіяналізму на ніжэйшых узроўнях, упэўнены чыноўнік.

НМ, belsat.eu, паводле Ej.by

Стужка навінаў