Памерла праваабаронца Людміла Аляксеева


Людміла Аляксеева. Фота – president-sovet.ru

У Маскве памерла адна з заснавальніцаў Маскоўскай Хельсінкскай групы. Пра гэта паведаміў Савет па правах чалавека пры прэзідэнце Расеі.

Людміла Аляксеева памерла ўвечары 8 снежня ў маскоўскай лякарні №15. Ёй быў 91 год.

«Гэта страшная страта для ўсёй праваабарончай супольнасці», – заявіў аб смерці Аляксеевай старшыня Савету Міхаіл Фядотаў.

Пасля смерці Сталіна і выкрыцця Лаўрэнція Бэрыі Людміла Аляксеева, аспірантка Маскоўскага эканоміка-статыстычнага інстытуту, перажыла светапоглядны крызіс, адмовілася перайсці на штатную камсамольскую працу.

З пачаткам адлігі яе кватэра стала месцам сустрэч маскоўскай інтэлігенцыі, а таксама захоўвання і распаўсюджвання самвыдату.

У 1959–1968 гг. працавала навуковым рэдактарам рэдакцыі археалогіі і этнаграфіі ў выдавецтве «Навука».

У 1966-м Аляксеева выступіла супраць арышту пісьменнікаў Аляксандра Сіняўскага і Юлія Даніэля. Стала адным з ініцыятараў аказання матэрыяльнай дапамогі палітычным зняволеным і іх сем’ям.

У 2011-м годзе Людміла Аляксеева выказала салідарнасць з беларускімі палітзняволенымі.

ДД

Стужка навінаў