«Пакунак ад печыва і штыкеціна ад плота». Беларус прыдумаў новы інструмент


Жыхар вёскі Лохаўшчына змайстраваў інструмент з падручных прадметаў.

«Зрабіў новы трохструнны diy (do it yourself – зроблены сваймі рукамі заўв. belsat.eu) інструмент з металічнага пакунку ад печыва і штыкеціны ад плота. Упершыню на грыф урэзаў лады. Грае вельмі гучна, прыйшлося нават пайсці на вуліцу, каб дома не шумець», – піша ў Facebook Верасень.

Даўншыфцер ужо не ўпершыню паказвае нязвыклыя музычныя інструменты. Раней Верасень змайстраваў электрагітару, інструмент з «какоса і палкі з незразумелага дрэва», а таксама сыграў мелодыю на калодзежы.

Верасень з жонкаю Аўгінняй пераехалі з Менску ў Лохаўшчыну некалькі гадоў таму, дзе цалкам адбудавалі старую вясковую хату. На сваім сайце downshifter.by яны распавядаюць пра перавагі вясковага жыцця.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў