Пакуль сваякі Фурманава галадалі каля СІЗА ў Менску, яго перавялі ў Жодзіна


Фото: ТК / «Белсат»

Палітвязня Змітра Фурманава, сваякі якога галадалі каля менскага СІЗА-1, перавялі ў следчы ізалятар у Жодзіна, паведамляе «Вясна».

Трое содняў з пачатку галадоўкі ні міліцыя, ні прадстаўнікі ўлады ніяк не рэагавалі на галадоўнікаў. А пасля ім паведамілі, што палітвязня перавялі ў Жодзіна.

Пасля навіны аб пераводзе Змітра ў Жодзіна, яго бацькі вырашылі туды паехаць, каб даведацца пра падрабязнасці.

Hавiны
«Увесь час нехта прыходзіць, падтрымлівае». Маці і нявеста Фурманава другі дзень галадаюць каля СІЗА
2020.07.27 15:06

35-гадовы гарадзенец Зміцер Фурманаў быў затрыманы 29 траўня падчас пікету па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам на прэзідэнцтва Святланы Ціханоўскай. Ён быў рэгіянальным каардынатарам. У той жа дзень быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі і ягоныя паплечнікі.

Яго вінавацяць у паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Беларускімі праваабаронцамі ён прызнаны палітвязнем.

26 ліпеня сваякі вязня пачалі галадоўку каля СІЗА-1 у Менску, дзе ён знаходзіўся.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў