Паглядзіце, якія чэргі стаяць пад беларускай амбасадай у Варшаве. ВІДЭА


Грамадзяне Беларусі стаяць па некалькі гадзінаў у чарзе пад амбасадаю, каб запісацца ў спіс выбарцаў.

Беларусы змушаныя некалькі гадзінаў стаяць у чарзе пад амбасадаю Беларусі ў Варшаве, каб запісацца ў спіс выбарцаў. Справа ў тым, што зрабіць гэта можна толькі ў вызначаныя гадзіны: па буднях з 16:00 да 18:00, і з 11:00 да 13:00 у суботу.

Прычым, паводле звестак тых, хто ўсё-ткі здолеў запісацца, супрацоўнікі амбасады наўмысна робяць працэс больш марудным. Вось як выглядае чарга.

https://www.facebook.com/1541021750/posts/10221590699467086/

«Увесь тыдзень у амбасадзе працавала адно вакно і толькі дзве гадзіны цягам дня: заявы маглі падаць толькі калі 20 чалавек за дзень. Сёння быццам бы тры, але чарга амаль не рухаецца, толькі прыходзяць новыя людзі», – піша ў сваім Facebook Аліна Коўшык.

Беларусы замежжа могуць галасаваць толькі ў амбасадах або консульствах. Датэрміновае галасаванне пачынаецца ад 4 жніўня, а асноўны дзень – 9 жніўня.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў