Падлеткі знайшлі $ 6100, частка сумы змарнаваная на адзенне і тэлефон


Жыхарка Менску страціла ў гандлёвым цэнтры буйную суму грошай. $ 6100 выпалі з ейнай торбы, калі тая набывала гарнітуру для тэлефона.

Згубу мянчанка выявіла ў кавярні, пасля чаго звярнулася ў міліцыю.

Праваахоўнікі высветлілі, што грошы знайшлі дзве няпоўнагадовыя дзяўчыны. Яны падзялілі суму паміж сабою. Адна паспела набыць тэлефон і адзенне, другая грошай не выдаткавала.

Трывае правяранне.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў