Падчас пахавання Салеймані загінулі 56 чалавек

Мужчына цалуе здымак іранскага генерала Касэма Салеймані каля амбасады Ірану ў Куала-Лумпуры. 7 студзеня 2020 года. Салеймані загінуў у выніку авіяўдару ЗША 3 студзеня 2020 года ў ваколіцах Багдаду. Фота – Lim Huey Teng / Reuters / Forum

Падчас масавае цісканіны ў Кермане на пахаванні Касэма Салеймані загінулі прынамсі 56 чалавек, падае «Reuters» са спасылкай на дзяржаўныя іранскія медыі.

Удзел у пахавальнай працэсіі ўзялі мільёны людзей. Відавочцы распавядалі, што вуліцы гораду аказаліся недастаткова шырокімі, каб змясціць гэткую колькасць людзей.

Паводле «Бі-бі-сі», у цісканіне пацярпелі больш за 200 чалавек.

Здарэнне прывяло да затрымання цырымоніі. Улады заявілі нават пра перанос пахавання на новую дату. Аднак пасля непрацяглага перапынку цырымонію аднавілі.

«Некалькі хвілінаў таму ягонае цела перанеслі на ўчастак пакутнікаў на могілках у Кермане», – паведамляе афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва «ISNA».

6 студзеня 2020 года. Натоўп суправаджае грузавік, на якім вязуць труны з целамі генерала Касэма Салеймані і намесніка старшыні ірацка-іранскага войска Народных мабілізацыйных сілаў Джамала Джафар Мухамада Алі Аль Ібрагіма, а таксама яшчэ чатырох чальцоў Корпусу Вартавых Ісламскай рэвалюцыі. Паводле медыяў, іранцы ўпершыню ўшаноўваюць памяць чалавека з такім размахам: нават развітанне з аяталам Рухала Хамейні было менш маштабным. Фота – Rouzbeh Fouladi / Zuma Press / Forum

Генерал Касэма Салеймані адбылося ў паўднёва-ўсходнім іранскім горадзе Керман, праз чатыры дні пасля ягонага забойства амерыканскімі беспілотнікамі ў Іраку.

Мёртвы генерал патрабуе ахвяраў

Забойства высокага іранскага вайскоўца прывяло да канфлікту паміж Іранам і ЗША, які можа прывесці да крызісу на Блізкім Усходзе.

ДД belsat.eu

Hавiны