Скандальны эпізод матчу
Адборачны матч да Чэмпіянату свету па футболе – 2018, у якім Грэцыя сустракалася з Босніяй і Герцагавінай, адзначыўся скандалам.
Інцыдэнт здарыўся на 76-й хвіліне гульні. Форвард баснійцаў Эдзін Джэка, апынуўшыся ў выніку сілавой барацьбы на газоне, сцягнуў з грэцкага футбаліста гульнявыя трусы. Паміж камандамі ўзнікла сутычка.
Галоўны суддзя матчу спыніў гульню, і параіўшыся са сваймі калегамі, паказаў жоўтую картку Джэка, якая стала для яго другім папярэджаннем і азначала выдаленне. Таксама жоўтую картку атрымаў адзін з грэцкіх гульцоў, якая і для яго стала другой.
Глядзіце таксама >>> Узор патрыятызму ад футбольных фанатаў
На момант скандальнага эпізоду баснійцы вялі ў ліку 1:0, але грэкі змаглі забіць гол на 5-й дададзенай хвіліне. Так шмат часу суддзя дадаў менавіта з-за эпізоду з удзелам Джэка. Гульня скончылася ўнічыю.
НМ, belsat.eu