Пад Жытомірам беларуса трымалі ў рабстве


На Жытоміршчыне 15 студзеня затрымалі падазраваных у працоўнай эксплуатацыі людзей. Яны незаконна ўтрымлівалі семярых чалавек, сярод якіх быў грамадзянін Беларусі.

Пра гэта паведамляе пракуратура Жытомірскай вобласці. Асоба беларуса не называецца.

Падазраваныя зладзілі «працоўны лагер», дзе гвалтам прымушалі сваіх закладнікаў працаваць. Дваім затрыманым з чатырох ужо выстаўлена абвінавачванне ў гандлі людзьмі (ч.2 арт. 149 КК Украіны).

Паводле версіі следства, чатыры чалавекі адабраўшы дакументы, выкарыстоўвалі «працаўнікоў» ў розных мэтах, у тым ліку на будаўніцтве і рамонце аб’ектаў. У дачыненні да іх фігуранты справы ўжывалі гвалт, у прыватнасці, прыцягвалі іншых асоб для кантролю іхнага перамяшчэння. Як вынікае з фота, у памяшканні была знойдзена зброя.

Людзі, якіх трымалі ў рабстве на Жытоміршчыне. Фота – прэс-служба пракуратуры Жытомірскай вобласці
Фота – прэс-служба пракуратуры Жытомірскай вобласці

Цяпер следчыя дзеянні працягваюцца.

КА belsat.eu

Стужка навінаў