Пад Столінам грузавік насмерць збіў дзіця на ровары


9-гадовы хлопчык загінуў пад коламі грузавога аўтамабіля ў Столінскім раёне, паведамляе раённая газета «Навiны Палесся» са спасылкай на мясцовае ўпраўленне ДАІ.

Смяротная аварыя адбылася 29 кастрычніка, каля 18.50, паблізу аграгарадка Вялікае Малешава.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 18-гадовы кіроўца грузавога Mercedes-Benz на трасе Жыткавічы – Давыд-Гарадок – мяжа Украіны збіў хлопчыка на ровары, які ехаў у тым жа кірунку.

У выніку ДТЗ дзіця ад атрыманых траўмаў памерла на месцы. Вядома, што ровар не быў абсталяваны ліхтарамі і катафотамі, а на вопратцы дзіцяці не было флікераў.

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары