Дзясятак авечак да будынку парламента Грузіі прывялі грамадзянскія актывісты, якія выступаюць супраць прызначэння Георгія Гахарыі прэмʼер-міністрам краіны.
8 верасня парламент Грузіі разглядаў пытанне даверу новаму ўраду. Папярэдні кіраўнік ураду Мамука Бахтадзэ сышоў у адстаўку.
Раней Георгій Гахарыя ўзначальваў МУС Грузіі. Апазіцыя і грамадскія актывісты патрабавалі ягонай адстаўкі за разгон пратэстаў, якія адбыліся сёлета ў чэрвені.
ЮВ belsat.eu