Пад Менскам здымаюць фільм пра Янку Купалу


Здымкі гістарычнай драмы пра лёс Янкі Купалы распачаліся на натурнай пляцоўцы «Беларусьфільму» у Смалявіцкім раёне.

27 ліпеня Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» распачала здымкі чатырохсерыйнага фільму пра лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Аўтары плануюць зрабіць таксама поўнаметражную кінаверсію стужкі. Праекту прысвоены статус нацыянальнага фільма, падае «БЕЛТА».

У першы здымачны дзень на пляцоўцы працавалі юныя акторы, якія згуляюць Купалу ў чатыры, сем і трынаццаць гадоў. Рэжысёр-пастаноўшчык Уладзімір Янкоўскі не раскрыў, хто будзе граць дарослага паэта.

«Вельмі сур’ёзны выбар і вельмі вялікі кастынг. Не хачу памыліцца», – падкрэсліў Янкоўскі.

У гутарцы з журналістамі Рэжысёр распавёў, што карціна будзе на беларускай, рускай, польскай і літоўскай мовах. Яе плануюць скончыць да канца 2019 года.

ДД

Глядзі таксама
Каментары