Пад Менскам праходзіць фестываль фэнтэзі, камп’ютарных гульняў і коміксаў


Паводле арганізатараў, VIII UniCon Convention (UniCon) мусіць сабраць болей за 10 тысяч людзей.

Фестываль фэнтэзі, камп’ютарных гульняў і коміксаў. Фота: Марыя Арцыбашава / Belsat.eu

Беларускі фестываль фантастыкі, фэнтэзі, коміксаў і камп’ютарных гульняў у фармаце ComicCon праводзіцца ўжо восьмы раз. Сёлета – на пляцоўцы ГЛЦ «Глобус Парк» пад Менскам у Шчомысліцы.

Мэта фестывалю – стварыць умовы для камунікацыі людзей. Фота: Марыя Арцыбашава / Belsat.eu

UniCon – гэта спалучэнне тэматычнай выставы, сцэнічнага шоў, майстар-класаў, творчых сустрэч і прэзентацый. Праводзіцца з 2012 года на добраахвотнай некамерцыйнай аснове.

Сёлетні фестываль налічвае дваццаць сем фандомных (тэматычных) сцэнаў і каля пяцідзесяці ўдзельнікаў. Фота: Марыя Арцыбашава / Belsat.eu

Мэта фестывалю – стварыць умовы для камунікацыі людзей, якія захапляюцца навуковай фантастыкай, фэнтэзі, кампʼютарнымі гульнямі і коміксамі.

UniCon – гэта спалучэнне тэматычнай выставы, сцэнічнага шоў, майстар-класаў, творчых сустрэч і прэзентацый. Фота: Марыя Арцыбашава / Belsat.eu

Паводле суарганізатаркі Вольгі Маладцовай, мінулы фестываль наведала больш за дзесяць тысячаў чалавек. Таму ў гэтым годзе чакаюць не меней.

Канвент адбываецца тры дні – з 6-га па 8-га верасня. Фота: Марыя Арцыбашава / Belsat.eu

Сёлетні фестываль налічвае дваццаць сем фандомных (тэматычных) сцэнаў і каля пяцідзесяці ўдзельнікаў.

На фестываль прыйшлі людзі, якія захапляюцца навуковай фантастыкай, фэнтэзі, камп’ютарнымі гульнямі і коміксамі. Фота: Марыя Арцыбашава / Belsat.eu

Канвент адбываецца тры дні – з 6-га па 8-га верасня. Ёсць шанец паспець пазнаёміцца з гэтым фантастычным фестывалем. Тым больш, што ад метро «Малінаўка» арганізатары канвенту пусцілі бясплатны аўтобус.

Канвент адбываецца тры дні – з 6-га па 8-га верасня. Фота: Марыя Арцыбашава / Belsat.eu

Марыя Арцыбашава Belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары