Паблізу вадасховішча Дразды ў Менску арабскія інвестары пабудуюць міжнародны фінансавы цэнтр


Падчас візіту ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы з шэйхам Мухамэдам бін Рашыдам аль-Мактумам. Кіраўнік Беларусі абмяркоўваў з эмірам Дубаю стварэнне міжнароднага фінансавага цэнтру ў Менску, пра гэта піша прэсавая служба кіраўніка краіны.

Міжнародны фінансавы цэнтр мае паўстаць у Менску пры ўдзеле капіталу з ААЭ. У якасці асноўнай пляцоўкі пад фінансавы цэнтр разглядаецца паўночны бераг Свіслачы каля вадасховішча Дразды, паведамляе TUT.BY.

Hавiны
Беларусь і ААЭ: што звязвае нас з краінай, дзе Лукашэнка застаецца ўжо 5 дзён
2019.11.05 17:59

Прыкладныя межы ўчастка выглядаюць так:

Фінансавы цэнтр стане адным з найбуйнейшых абʼектаў у сталіцы Беларусі. Яго плошча складзе да тысячы гектараў. Таму дзеля яго стварэння неабходныя змены ў Генплан Менску. Акрамя іншага, каб заахвоціць прыход буйных інвестараў, Аляксандр Лукашэнка падпісвае ўказ аб усталяванні ільготнага падатковага рэжыму.

Арабскія інвестары цяпер рыхтуюць канцэпцыю комплексу. Мяркуецца, што ў цэнтры будуць не толькі дзелавая, забаўляльная і турыстычная зоны, але і міжнародны выставачны комплекс.

Арабскія інвестары актыўна прцуюць у нашай краіне. Адмыслова для капіталу з ААЭ кіраўнік Беларусі стварае ільготны падатковы рэжым, а нават і перадае ў карыстанне тысячы гектараў зямлі.

ВІДЭА
На зямлі, якую арабам падарыў Лукашэнка, рэгулярна ладзяць сафары
2016.07.22 21:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў