Па «справе медыкаў» праходзіць 63 фігуранта з камерцыйных структураў


Суды разглядаюць крымінальныя справы аб карупцыі ў сістэме аховы здароўя. TUT.BY пацікавіўся ў Генпракуратуры, колькі фігурантаў на сённяшні момант у гучнай справе і каму была змененая мера стрымання.

21 снежня 2018 года генеральны пракурор Аляксандр Канюк паведаміў, што па «справе медыкаў» яшчэ «вялікая колькасць людзей застаецца пад вартай». І паабяцаў TUT.BY прадставіць больш дакладную інфармацыю пазней. На наступны дзень у ведамства быў накіраваны запыт з наступнымі пытаннямі: колькі абвінавачаных і падазраваных па гэтай справе? Колькі фігурантаў застаецца ў СІЗА? Каму падчас папярэдняга расследавання была змененая мера стрымання? Колькі сярод абвінавачаных лекараў, бізнесменаў і кіраўнікоў?

«Камітэт дзяржаўнай бяспекі вядзе папярэдняе следства па 4 крымінальных справах, у межах якіх 93 асобы маюць працэсуальныя статусы абвінавачаных і падазраваных: 30 службовых асобаў сістэмы аховы здароўя і 63 асобы – уласнікі (заснавальнікі), кіраўнікі і працаўнікі камерцыйных структураў», – такі адказ на пытанні быў атрыманы 30 студзеня, за подпісам начальніка аддзелу інфармацыі Анжалікі Курчак.

Упершыню пра гучную справу распавёў старшыня КДБ Валерый Вакульчык летам 2018 года. Паводле яго словаў, сумы хабараў даходзілі да 350 тысячаў долараў, камітэт затрымаў трыццаць тры чыноўніка са сферы аховы здароўя.

Затрыманні працягваліся, але некаторыя фігуранты паспелі выйсці на свабоду (ім змянілі меру стрымання) і вярнуцца на працу, толькі ўжо ў іншым статусе. Напрыклад, не галоўнага, а радавога лекара.

За кратамі апынуліся не толькі супрацоўнікі аховы здароўя, але і кіраўнікі, супрацоўнікі камерцыйных структураў. Па версіі следства, яны давалі лекарам хабар, каб установа набывала менавіта іх абсталяванне.

Аб’ектыў
«Справа медыкаў». Хабар на ўсялякі выпадак
2019.01.24 21:09

СК, belsat.eu

Стужка навінаў