Па падазрэнні ў тэрарызме ў Польшчы арыштавалі выхадца з Чачэніі


На тры месяцы арыштаваны ў Польшчы грамадзянін Расеі Альва А. Выхадца з Чачэніі падазраюць у тэрарызме і ўдзеле ў групоўках «ісламская дзяржава».

Затрыманне чачэнца адбылося 28 лістапада, распавёў прэс-сакратар польскага Агенцтва ўнутранай бяспекі Станіслаў Жарын, піша агенцтва PAP.

Прозвішча чачэнца ён не называецца. Паводле Польскіх уладаў, затрыманы быў сябрам тэрарыстычных арганізацыяў і прымаў удзел у баях на Блізкім Усходзе ў злучэннях ІДЗІЛ. Пасля прыезду ў Польшчу ён кантактаваў з ісламскімі радыкаламі, частку якіх пазней дэпартавалі – іх прысутнасць расцанілі як пагрозу нацыянальнай бяспекі.

Агенцтва ўнутранай бяспекі лічыць, што Альва А. быў сябрам групы, якая займала матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем тэрарыстаў. Яго таксама падазраюць у арганізацыі незаконнай міграцыі.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў