«Ленін рабіў тое ж, што сёння тэрарысты»


Ток-шоу «Intermarium»

7 лістапада ўлада дасталася тым, хто браў закладнікаў і расстрэльваў іх.

«У нас цяпер змагаюцца з тэрарызмам. Але калі ўзгадаць, то менавіта гэтыя людзі [Ленін, Дзяржынскі, Свядлоў – рэд.] пачалі браць закладнікаў, расстрэльваць закладнікаў…» – звяртае ўвагу старшыня праўлення Міжнароднага таварыства «Мемарыял» Ян Рачынскі з Масквы.

На «Белсаце» ён браў удзел у гістарычным ток-шоу «Intermarium», прысвечаным сталінскім рэпрэсіям у Беларусі. Ян Рачынскі падкрэсліў, што пачынальнікам тэрору ў СССР быў не Сталін: «Ленін, Дзяржынскі, Свядлоў – уся гэтая «вясёлая» кампанія і пачынала».

«Тэрор, як пачаўся з прыходам да ўлады бальшавікоў, гэтак і не сканчаўся. Ён бываў больш масавым ці менш, але ён адбываўся цягам усіх гадоў да смерці Сталіна. І толькі пасля ў нас зніклі пазасудовыя органы, хоць палітычныя рэпрэсіі працягваліся да канца існавання савецкай улады», – зазначыў старшыня праўлення «Мемарыялу».

Міжнароднае гісторыка-асветніцкае, дабрачыннае і праваабарончае таварыства «Мемарыял» – няўрадавая арганізацыя, асноўнай задачай якой першапачаткова было даследаванне палітычных рэпрэсіяў у СССР. Цяпер гэта садружнасць дзясяткаў арганізацыяў у Расеі, Германіі, Казахстане, Італіі, Чэхіі, Бельгіі, Францыі і Украіне, якія вядуць даследніцкую, праваабарончую і асветніцкую працу.

Глядзіце ток-шоу «Intermarium» цалкам: