Па 16 крымінальных справах, звязаных з пратэстамі, ужо вынеслі судовыя выракі


Генеральная пракуратура накіравала ў суд больш за 100 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі. Па 16 з іх ужо вынесены прысуды. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Генпракуратуры.

У ведамстве ўдакладняюць, што гаворка ідзе пра крымінальныя справы звязаныя з масавымі беспарадкамі, удзелам грамадзянаў у несанкцыянаваных мерапрыемствах, супрацівам, гвалтам і пагрозай яго ўжывання ў дачыненні міліцыянтаў, а таксама пакрыцці шкоды, прычыненай дзяржаўнай маёмасці супрацьпраўнымі дзеяннямі.

Hавiны
«Прысуд выглядае непрапарцыйна жорсткім». Што вядома пра першага асуджанага за падзеі 9-12 жніўня
2020.10.15 19:19

Генеральная пракуратура накіравала ў суд больш за 100 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі. Па 16 з іх ужо вынесены прысуды – абвінавачаных пакаралі пазбаўленнем або абмежаваньнем волі, а таксама буйнымі штрафамі. У ведамстве падкрэслілі, што ў тых выпадках, калі дзяржаўнай маёмасці быў нанесены ўрон, пракуроры заявілі ў суды пазовы аб кампенсацыі і ў большасці выпадкаў абвінавачаныя шкоду кампенсавалі добраахвотна яшчэ на стадыі папярэдняга расследавання.

«Важна ведаць і памятаць, што за любое супрацьпраўнае дзеянне наступіць адказнасць», – падкрэслілі ў Генпракуратуры.

Агулам за апошнія шэсць месяцаў у Беларусі было распачата больш за 900 крымінальных справаў супраць пратэстоўцаў, удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі і актывістаў іх штабаў. 122 чалавекі праваабаронцы прызналі палітвязнямі.

Hавiны
«Адмовіць ва ўзбуджэнні крымінальнай справы». Ахвяры міліцэйскага гвалту пачалі атрымоўваць адказы на заявы ў СК
2020.11.05 15:04

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў