П’яная жанчына ўчыніла ДТЗ. У машыне былі дзеці


Увечары 13 чэрвеня 2018 на Гомельшчыне адбылося ДТЗ.

Па словах другога ўдзельніка ДТЗ, жанчына ехала ў сустрэчным напрамку на яго аўтамабіль, каб пазбегнуць сутыкнення, мужчына збочыў направа, у гэты момант адбылося сутыкненне з яго аўтамабілем. Высветлілася6 што за стырном сядзела 32-гадовая жанчына. Па ўсіх прыкметах яна была нецвярозая і ад праходжання медычнага агляду адмовілася. Да таго ж у ейнай машыне знаходзіліся маленькія дзеці – 6 і 9 гадоў. На шчасце, яны былі ў адмысловых аўтакрэслах і не пацярпелі падчас ДТЗ.

Міліцыянты склалі ў дачыненні да жанчыны 4 адміністрацыйныя пратаколы, а аўтамабіль завезлі на штрафстаянку.

«Раней за парушэнне правілаў дарожнага руху да адміністрацыйнай адказнасці прыцягвалася 11 разоў», – адзначаюць у гомельскай міліцыі.

Праз некаторы час гэтую жанчыну злавілі ўжо ў Гомлі. Яна зноў была пʼяная і зноў адмовілася ад медычнага агляду. У выніку ў ейную скарбонку дадалося яшчэ два пратаколы. Аўтамабіль, на якім яна ехала, таксама змясцілі на штрафстаянку.

Жанчына не лічыць сябе вінаватай. Нягледзячы на гэта, яе чакае буйны штраф.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары