Оўбама выказаў падтрыманне Гілары Клінтан у барацьбе за прэзідэнцкую пасаду


Барак Оўбама афіцыйна падтрымаў Гілары Клінтан у барацьбе за пасаду прэзідэнта Злучаных Штатаў.

«Я з ёй, я натхнёны і мне не цярпіцца пачаць перадвыбарчую кампанію разам з Гілары», – гаворыцца ў распаўсюджаным у чацвер відэазвароце амерыканскага лідара.

«Для мяне – радасць і гонар, што мы з прэзідэнтам Оўбамам пасля шматлікіх гадоў лютай канкурэнцыі сталі сапраўднымі сябрамі», – адказала на гэта Клінтан.

Па выніках праведзеных у аўторак дэмакратычных праймарыз у Нью-Джэрсі Гілары Клінтан набрала дастатковую колькасць галасоў дэлегатаў партыйнага зʼезду, каб стаць першай у гісторыі жанчынай, намінаванай адной з асноўных партыяў на пост прэзідэнта ЗША.

Ейны галоўны супернік сенатар Бэрні Сэндэрс страціў нават тэарэтычныя шанцы дагнаць Гілары Клінтан паводле колькасці галасоў дэлегатаў.

МЯ, паводле bbc.com. Фота REUTERS/Jim Young

Стужка навінаў