44-ты прэзідэнт ЗША Барак Абама і ягоная жонка Мішэль заснавалі прадзюсарскую кампанію Higher Ground Productions. Фірма будзе вырабляць для сэрвісу тв-шоу, мастацкія і дакументальныя фільмы і серыялы.
«Адной з простых чалавечых радасцяў часоў маёй працы ў якасці дзяржаўнага служачага былі адносіны з абсалютна рознымі, але вельмі цікавымі людзьмі з усіх слаёў грамадства з мэтай далейшага данясення іх вопыту да шырокай аўдыторыі», – заявіў Абама.
Netflix паведамляе, што кантракт падпісаны на некалькі гадоў. Узнагароджанне пары не раскрываюць, як і тэрміны, калі з’явіцца іх прадукцыя на платформе.
The New York Times піша, што Абама не плануе выкарыстоўваць Netflix як платформу для абмеркавання палітыкі і ўчынкаў цяперашняга кіраўніка Белага дому Доналда Трампам.
ДР belsat.eu