Нямецкага палітыка асудзілі за тату з лагерам смерці «Асвенцім»


Члена Нацыянал-дэмакратычнай партыі Нямеччыны Марсэля Цэха прызналі вінаватым у распальванні міжнацыянальнай нянавісці і прысудзілі да шасці месяцаў умоўнага тэрміну ў нямецкім горадзе Араніенбург.

Палітык прызнаўся, што месяц таму паказваў татуіроўку ў адным з басейнаў. Пазней фота трапіла ў інтэрнэт.

На выяве намаляваны ўезд для цягнікоў у «Асвенцім», а малюнак падпісаны: «Кожнаму – сваё» (гэты надпіс змяшчаўся на браме іншага канцлагеру – «Бухенвальд»).

Пракуратура гораду лічыць такі прысуд занадта мяккім і будзе падаваць апеляцыю.

Аўшвіц-Біркенаў быў найбуйнейшым нацысцкім лагерам знішчэння, праіснаваўшы даўжэй за іншыя, ён стаў адным з галоўных сімвалаў Галакосту. Савецкія войскі вызвалілі лагер 27 студзеня 1945 года. Усяго, паводле сучасных ацэнак, у канцлагеры загінула ад аднаго да паўтара мільёнаў людзей.

ДР, belsat.eu паводле bild.de

Стужка навінаў