Новыя магчымасці для падарожжаў: «Ryanair» паляціць з Вільні ў Італію ды Іспанію


Лоўкостэр «Ryanair» дадаў магчымасць набыць квіткі з перасадкай з Вільні на шэсць новых кірункаў у Італію і Іспанію. Маршруты запрацуюць пры канцы кастрычніка 2019 года.

Стыкоўка ўсіх рэйсаў прадугледжаная ў аэрапорце «Мілан Бэргама» і складае ад 2,5 гадзін. Квіткі ўжо паступілі ў продаж, паведамляюць Vandrouki.by.

Hавiны
Лоўкост «Wizz Air» можа пачаць лятаць у Горадню
2019.05.02 15:50

У Італію з Вільні можна будзе паляцець у Бары, Неапаль, Брындызі, Кальяры, Катанню ды Палерма, у Іспанію – у Валенсію.

Маршруты будуць дасяжныя прынамсі адзін раз на тыдзень.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў