Лоўкост «Wizz Air» можа пачаць лятаць у Горадню


Беларусь і Вугоршчына прапрацоўваюць пытанне арганізацыі рэйсаў вугорскай бюджэтнай авіякампаніі «Wizz Air» з аэрапорту ў Горадні. Пра гэта 2 траўня на сустрэчы са старшынём Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым паведаміў амбасадар Вугоршчыны ў Беларусі Жолт Чутара.

Самалёт Wizz Air.
Фота: wizzair.com

«Мы бачым, што гэта ўзаемная цікавасць», – адзначыў ён, паведамляе БелТА.

Амбасадар адзначыў, што Горадню з Вугоршчынай звязвае асоба караля Рэчы Паспалітай, вугорца Стэфана Баторыя, які меў свой замак у горадзе. Паводле яго, Будапэшт гатовы паўдзельнічаць у рэканструкцыі замка.

Hавiны
Названыя гарады, у якія могуць паляцець лоўкосты
2019.03.29 10:11

У сваю чаргу Уладзімір Краўцоў адзначыў магчымасць для замежнікаў наведваць Гарадзенскі ды Свіслацкі раёны без візы. Неўзабаве, сказаў ён, бязвізавая зона яшчэ больш пашырыцца.

Бакі абмеркавалі і іншыя напрамкі супрацы, у тым ліку ў гандлі, лагістыцы, вытворчасці ўгнаенняў, харчовай прамысловасці.

Hавiны
Савецкія лоўкосты. Куды ляталі самалёты з Магілёўскага аэрапорту ў 70-я гады?
2019.03.09 15:59

МГ belsat.eu

Стужка навінаў