Ноччу ў Dana Mall адбылося ўзгаранне


У ноч на нядзелю, каля 2 гадзінаў 15 хвілінаў, адбылося ўзгаранне ўключанай у электрасетку фрыцюрніцы ў кавярні «Мама дома», размешчанай на трэцім паверсе гандлёва-забаўляльнага цэнтру Dana Mall. Пра гэта паведамляе TUT.BY.

У выніку спрацоўвання сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі дзяжурны персанал гандлёвага цэнтру выявіў узгаранне ў пачатковай стадыі і своечасова апавясціў аператыўныя падраздзяленні МНС. Да моманту прыбыцця ратавальнікаў МНС загаранне было ліквідавана з мінімальнымі наступствамі.

Пацярпелых у выніку здарэння няма. Прычына ўзгарання высвятляецца. Папярэдняя версія – парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання: кухар кавярні забыўся выключыць фрыцюрніцы. Гандлёвы цэнтр працуе ў штатным рэжыме.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў