Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры сёлета не ўручаць праз секс-скандал


Нобэлеўскі камітэт не будзе ўручаць прэмію ў галіне літаратуры ў 2018 годзе. Гэтае рашэнне прынята пасля скандалу ў Шведскай акадэміі, якая адказвае за ўзнагароджанне і адбор намінантаў.

На ўручэнне прэміяў у іншых галінах гэта не паўплывае. У 2019 годзе ўручэнне Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры адновяць.

У канцы 2017 года Шведская акадэмія, якая ўручае Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры, пачала ўнутранае расследаванне пра выцек звестак, у якой падазраваўся муж аднаго з чальцоў арганізацыі. Яго таксама западозрылі ў сексуальных дамаганнях да жанчын.

Паводле інфармацыі шведскіх СМІ, падазраваны – Жан-Клёд Арно, 71-гадовы фатограф і тэатральны рэжысёр, муж паэткі Катарыны Фростэнсан. Ён нібыта сістэматычна раскрываў староннім імёны будучых лаўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры, а таксама распавядаў, хто стане новым членам Шведскай акадэміі. Сам Арно гэтыя абвінавачванні адмаўляе.

На фоне скандалу ў красавіку 2018 года ў адстаўку падала сталая сакратарка Шведскай акадэміі Сара Даніюс.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў