Ніжні гузік: Чаму Лукашэнка байкатуе этыкет


На сустрэчы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам Аляксандр Лукашэнка расшпіліў верхні гузік і зашпіліў ніжні.

Кажуць, што каўбоі на Дзікім Захадзе расшпільвалі ніжні гузік, каб хутчэй дастаць рэвальвер з кабуры пры патрэбе. Або прыгадваюць ангельскага караля Эдуарда VII-га, які расшпільваў апошні гузік, калі сядаў. Менавіта зручнасць пры сядзенні і, наагул, пры перасоўванні – бадай, галоўная прычына, чаму ўсе сталі гэта паўтараць.

З цягам часу расшпілены гузік стаў нормай, і цяпер так робяць перадусім, каб прадэманстраваць увагу да дэталяў.

Бунт ці неахайнасць

Экспертка па стылю Воля Жарнасек у размове з «Белсатам» адзначае, што сёння пінжакі на трох гузіках – не самая папулярная і нават старамодная мадэль, але з імі неабходна трымацца непарушных правілаў.

«Пінжак на Лукашэнку – традыцыйны трохгузікавы. У гэтым выпадку ніжні гузік не зашпільваецца, сярэдні – заўсёды, верхні – у залежнасці ад сітуацыі, – кажа Жарнасек. – У выпадку фармальнае сустрэчы – як спатканне з Эрдаганам – ён мусіць быць зашпілены. А значыць кіраўнік Беларусі зрабіў усё з дакладнасцю наадварот».

Экспертка лічыць, што Лукашэнка ніколі моцна не прытрымліваўся правілаў этыкету, а перавагу аддае спартовай вопратцы.

«Думаю, у пэўным сэнсе ён зайздросціць венесуэльскім прэзідэнтам, якія носяць «спартыўку» штодня і гузікамі не пераймаюцца», – кажа Жарнасек.

Лукашэнка – даўняя загадка для стылістаў. Збіраючы летась бульбу на сваім участку ў Драздах, Лукашэнка апрануў дзіўную белую шапку-каўпак.[/vc_column_text][vc_single_image image=”393182″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Пазней беларускі мадэльер Саша Варламаў прызнаўся, што ня змог дакладна вызначыць, што гэта такое і адкуль яна паходзіць.

«Магчыма, гэта нешта кухарскае. Магчыма, гэта частка нейкага больш складанага касцюму – хакейнага шлема ці марскога ўбору. У паўсядзённым жыцці такіх рэчаў ня носяць, гэта відавочна», – казаў Варламаў у інтэрв’ю радыё «Свабода».

ДД

Стужка навінаў