Незалежны прафсаюз у Салігорску супраць мясцовага райвыканкаму. СТРЫМ


Мясцовыя ўлады ў Салігорску двойчы адмовілі працаўнікам трэсту «Рэммантажбуд» у рэгістрацыі першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу. На знак пратэсту мясцовыя актывісты сёння ладзяць акцыю на мясцовым стадыёне «Будаўнік».

Пра падтрыманне пікету ўжо заявілі Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, Незалежны прафсаюз РЭП. Адмову ў рэгістрацыі першаснай філіі БНП мясцовыя ўлады тлумачаць памылкай у афармленні дакументаў, але на пытанні, дзе дакладна памылка, адказваюць, што не абавязаныя тлумачыць.

«Беларуськалій» уваходзіць у тройку сусветных экспарцёраў калійных соляў. Летась здабыча прадпрыемства перавысіла 46 млн тонаў. Запасы соляў у Салігорскім раёне ацэньваюцца на 7,5 млрд тонаў – гэта азначае, што прадпрыемству іх хопіць больш як на 160 гадоў.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў