Лукашэнку паказалі, як сілавікі могуць разганяць дэманстрантаў


Падчас наведвання вайсковай часткі 3214 унутраных войскаў ва Уруччы, Лукашэнку прадэманстравалі, як сілавікі могуць разагнаць дэманстрантаў з дапамогай вадамётаў. Паказальны разгон «акцыі пратэсту», на якой быў кіраўнік краіны, паказалі на «Беларусь-1».

Для кіраўніка краіны супрацоўнікі амапу паказалі тактыка-спецыяльны занятак з батальёнам спецыяльнага прызначэння. З аднаго боку сілавікі ў поўным экіпіраванні з вадамётамі разганялі «удзельнікаў акцыі пратэсту», якім былі таксама амапаўцы.

У брыгадзе спецназу Аляксандра Лукашэнку сустрэлі міністр унутраных справаў Юрый Караеў, ягоны намеснік – камандуючы ўнутранымі войскамі Юрый Назаранка, камандзір вайсковай часткі 3214 Уладзімір Жызнеўскі, камандзір СОБРу Аляксандр Быкаў і камандзір АМАПу ГУУС Менгарвыканкаму Дзмітрый Балаба. Афіцыйна паведамляецца, што падчас сустрэчы сілавікі абмяркоўвалі пытанне нацыянальнай бяспекі.

Hавiны
Лукашэнка наведаў вайсковую частку ва Уруччы. Эксперт: Ён баіцца ўкраінскага сцэнару
2020.07.28 12:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў