Іран перадаў Расеі беспілотнікі. Яны могуць быць выкарыстаныя ў вайне супраць Украіны


У ЗША лічаць, што Расея атрымала з Ірану беспілотнікі і выкарыстае іх у вайне з Украінай. Пра гэта пішуць амерыканскія медыі CNN і «Washington Post» са спасылкамі на крыніцы, блізкія да адміністрацыі прэзідэнта ЗША.

Іранскі беспілотнік «Mohajer-6» .
Фота: Army Recognition

Паводле CNN, іранскія беспілотнкі «Mohajer-6», «Shahed-129» і «Shahed-191» былі дастаўленыя ў Расею ў сярэдзіне жніўня, згодна з «Washington Post» – 19 жніўня. Да гэтага расейскія спецыялісты праходзілі навучанне кіраванню беспілотнымі лятальнымі апаратамі. Пра тое, што Расея збіраецца набыць у Іране вялікую колькасць беспілотных выведных апаратаў, адміністрацыя Джо Байдэна папярэджвала яшчэ ў ліпені.

«Mohajer-6» – выведна-ўдарны беспілотнік масай 670 кг, здольны несці карысную нагрузку 100 кг, піша Reform.by. Ён можа несці супрацьтанкавыя ракеты. Ляціць «Mohajer-6» на вышыні 5500 метраў на хуткасці да 200 км/г. Радыус дзеяння – 200 км.

«Shahed-129» мае аўтаномнасць да 24 гадзінаў, можа несці 400 кг карыснай нагрузкі, нясе бомбы. Баявая далёкасць 1700 км.

ЗША лічаць, што Расея выкарыстае гэтыя беспілотнікі ў вайне супраць Украіны. Пра гэта CNN заявілі прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

«WP» са спасылкай на прадстаўніка выведнай службы ЗША паведамляе, што расейскія вайскоўцы пры першых выпрабаваннях іранскіх беспілотнікаў сутыкнуліся са збоямі ў іх працы.

Аналітыка
Паўгода з расейскага ўварвання ва Украіну. Як за гэты час змяніліся бакі канфлікту і навакольны свет
2022.08.24 08:00

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў