Як цяпер выглядае Крамянчуг, ракетны ўдар па якім Макрон назваў ваенным злачынствам


27 чэрвеня расейцы нанеслі два ракетныя ўдары па Краменчугу ў Палтаўскай вобласці. Ракеты паразілі цывільныя аб’екты. Адзін са снарадаў патрапіў у гандлёва-забаўляльны цэнтр «Amstor», у якім пачаўся пажар. Паводле звестак УНІАН, на гэтую хвіліну вядома, што загінулі 20 чалавек, 40 зніклі без вестак і яшчэ 25 чалавек застаюцца ў шпіталі.

Ратавальнікі і вайскоўцы працуюць на месцы гандлёвага цэнтру, пацярпелага ад расейскага ракетнага ўдару.
Фота: Reuters / Forum

Пасля абстрэлу на плошчы 10 300 кв. м. заняўся пажар. Расейцы, у сваю чаргу, спачатку адмаўлялі датычнасць да здарэння, а потым заявілі, што нанеслі ўдар высокадакладнаю зброяй па складзе боепрыпасаў, а ў гандлёвым цэнтры на момант трапляння ракеты не было людзей. Аднак іхную версію зняпраўджваюць запісы відэакамераў і сведчанні відавочцаў.

Паводле ацэнак украінскіх уладаў, падчас нападу ў гандлёвым цэнтры маглі быць ад 200 да 1000 чалавек. Шмат каму ўдалося ўцячы ў суседняе бамбасховішча, але іншыя маглі застацца ў пастцы.

Фота: Reuters / Forum
Фота: Reuters / Forum
Ратавальнікі на месцы гандлёвага цэнтру, пацярпелага ад расейскага ракетнага ўдару.
Фота: Reuters / Forum

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што расейцы адмыслова нанеслі застрашальны ўдар па цывільным аб’екце, а Эманюэль Макрон назваў дзеянні расейцаў ваенным злачынствам.

Спікер камандавання паветраных сілаў Украіны Юрый Ігнат расказаў, што ўдар па Краменчугу Расея нанесла ракетаю Х-22, выпушчанай з далёкага бамбавіка Ту-22М3 з боку Курску.

Фота: Reuters / Forum
Фота: Reuters / Forum
Фота: Reuters / Forum

Пажар быў вельмі магутны. Для гашэння былі задзеяныя 57 адзінак тэхнікі, у тым ліку з Чаркаскай і Кіраваградскай вобласцяў, а таксама блізу 400 чалавек пажарнай службы.

Жыхары Краменчуга ў адказ на трагедыю нясуць кветкі і дзіцячыя цацкі на месца здарэння на знак памяці пра ахвяраў.

Людзі з кветкамі і цацкамі ушаноўваюць памяць ахвяраў удару па гандлёвым цэнтры.
Фота: Reuters / Forum
Фота: Efrem Lukatsky / AP / East News
Фота: Efrem Lukatsky / AP / East News

З нагоды трагедыі ў Краменчугу была скліканая тэрміновая Рада Бяспекі ААН, сітуацыю таксама абмеркавалі кіраўнікі краінаў «Вялікай сямёркі».

Нагадаем, што ў суботу і нядзелю расейцы нанеслі шэраг ракетных удараў па Кіеве. Снарады патрапілі ў дзіцячы садок і жылы дом.

Пажарнікі прыбіраюць смецце ў гандлёвым цэнтры.
Фота: Efrem Lukatsky / AP / East News
Абвугленыя тавары ў прадуктовай краме разбуранага гандлёвага цэнтру «Amstor».
Фота: Genya SAVILOV / AFP / East News
Абвугленыя тавары ў прадуктовай краме разбуранага гандлёвага цэнтру «Amstor».
Фота: Genya SAVILOV / AFP / East News
Hавiны
Дзясяткі ахвяр далёка ад фронту. Што трэба ведаць пра расейскі ўдар па гандлёвым цэнтры ў Краменчугу
2022.06.28 13:49

Раман Лугоўскі, Саша Альтэр, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў