Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з тэрыторыі Беларусі былі запушчаныя ракеты па пазіцыях ва Украіне. Лукашэнка дадаў, што гэта быў вымушаны крок, але якім чынам і хто вымусіў – не патлумачыў, піша БелТА.
Аляксандр Лукашэнка прызнаўся ў агрэсіі супраць Украіны і распавёў пра запускі ракетаў з беларускай тэрыторыі па пазіцыях Украіны.
Пры гэтым Лукашэнка сказаў, што не ведае, колькі менавіта ракетаў запусцілі па Украіне.
«Сапраўды, з тэрыторыі чарнобыльскіх прыкладна раёнаў, дзе былі на вучэннях расейскія войскі, былі запушчаныя дзве ці тры ракеты», – сказаў Лукашэнка.
Пры гэтым Лукашэнка назваў Уладзіміра Зяленскага неадэкватным.
АЯ belsat.eu