Адбылася першая сустрэча новага складу Каардынацыйнай рады


Першая сустрэча адноўленага складу Каардынацыйнай рады адбылася 26 студзеня. У ёй прынялі ўдзел каля 70 дэлегатаў і дэлегатак арганізацый грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў.

Святлана Ціханоўская і Павел Латушка.
Фота: Карына Пашко / Белсат

Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі далейшыя крокі па рэформе Каардынацыйнай рады, уключэнне ў склад самавылучэнцаў, а таксама праект рэгламенту дзейнасці новага складу КР.

Асноўнымі новаўвядзеннямі рэгламенту стане з’яўленне ролі спікера і стварэнне фракцый, а таксама магчымыя фарматы ўзаемадзеяння з іншымі прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў.

Паведамляецца, што праца над рэгламентам будзе скончана ў хуткім часам, а таксама праведзена галасаванне па далучэнню 15 кандыдатур ад самавылучэнцаў.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў